Анастасія Віннікава не прайшла ў фінал "Еўрабачання 2011"

14 траўня ў Дзюсельдорфе адбыўся другі паўфінал "Еўрабачання 2011". Песня беларускі Анастасіі Віннікавай "I love Belarus" засталася за бортам фінала конкурса.

Віннікава выйшла на сцэну паўфінала "Еўрабачання" пад нумарам 16. Яе выступ прайшоў без тэхнічных збояў. Тым не менш, еўрапейцы пакінулі яе ў ліку 9 выканаўцаў, чые песні гледачы ў фінале конкурса не ўбачаць.

Удзел беларускай канкурсанткі "Еўрабачання" суправаджаўся актыўнай "падтрымкай" у "Твітэры". Хэштэгі #Belarus і #Witrusland на гадзіну сталі ў гэтым камунікатары трэндамі. Карыстальнікі "Твітэра" з усёй Еўропы актыўна дзяліліся неразуменнем, якое пакінула песня "I love Belarus", і цытавалі пародыю на яе, напісаную Лявонам Вольскім.

Фота: pesni-text.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі