Анатоль Бадуеў: “Ляжу ў бальніцы пасля сур’ёзнай аперацыі”

Днямі стала вядома адна з прычын гэтага: заслужаны трэнер мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.  

“Я ляжу ў бальніцы пасля сур’ёзнай аперацыі. Таму я размаўляць зараз асабліва не змагу”, ― адказаў Анатоль Бадуеў на наша тэлефанаванне. Пра дыягназ не паведамляем з этычных прычын.

Нагадаем, што ў траўні гэтага года (перад Гульнямі ў Лондане) Анатоль Бадуеў быў нечакана затрыманы па падазрэнні ў вымагальніцтве ў спартоўцаў за станоўчае вырашэнне пытанняў, звязаных з допінг-тэстамі.

Але на пачатку кастрычніка спецыяліст быў вызвалены, хоць крымінальную справу не закрылі. Як відаць, зняволенне нанесла ўдар па здароўі трэнера.

Жадаем Анатолю Іванавічу перамагчы хваробу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі