Анатоль Бадуеў: “Працую… Я зноў галоўны трэнер зборнай”

Інфармацыя пра вызваленне Бадуева з СІЗА КДБ прагрымела ўвечары ў панядзелак. У аўторак тэлефануем яму на працоўны нумар у Федэрацыю лёгкай атлетыкі. Усе супрацоўнікі пайшлі на абед, адказаў толькі голас… Анатоля Бадуева:

- Дзякуй за віншаванні, але пытанняў пакуль нельга.

Еўрарадыё: Я тэлефаную вам на службовы нумар, выходзіць, што вы на працоўным месцы?

- Працую. Я на рабочым месцы, ёсць такое.

Еўрарадыё: На сайце вашага ведамства напісана, што вы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі…

І галоўны трэнер зборнай, так.

Тым часам следчыя органы не знялі абвінавачванні з Анатоля Бадуева. Пра гэта больш падрабязна праз дзве гадзіны ў рэпартажы Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі