Андрэй Саннікаў патрабуе другога тура прэзідэнцкіх выбараў

Тэкст звароту Саннікава перадае сайт "Хартыя'97". Сам палітык, нагадаем, нядаўна асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту 19 снежня. 

У лісце звяртаецца ўвага на цяперашні эканамічны крызіс. На думку Саннікава, апраўдваюцца самыя горшыя прагнозы развіцця сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў. Ён мяркуе, што няздольнасць цяперашняга рэжыму кіраваць Беларуссю была відавочная даўно і сёння выяўляецца ва ўсіх сваіх згубных наступствах. 


Як кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Саннікаў заяўляе, што не прызнае іх вынікаў і лічыць іх сфальсіфікаванымі. 
Палітык гатовы прызнаць, што 19 снежня адбылося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Але вынікі галасавання, кажа ён, сведчаць, што першы тур не выявіў пераможца выбараў. Лукашэнку неабходна прызнаць, што 19 снежня 2010 года ён не набраў неабходных для перамогі 50% галасоў, заяўляе Саннікаў.


Экс-кандыдат нагадвае, што ЦВК назваў яго другім па колькасці набраных галасоў. З гэтай нагоды ён патрабуе правесці другі тур прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем.

Фота:ale.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі