Андрэй Хадановіч пераабраны старшынёй беларускага ПЭН-цэнтру

Пачаўся ён з уручэння прэміі імя Францішка Багушэвіча. Узнагародай адзначылі Уладзімеру Ляхоўскага за кнігу “Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх моладзевых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)” і Алесю Краўцэвічу за кнігу “Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі”.

Далей сход заслухаў справаздачы старшыні арганізацыі Андрэя Хадановіча і ягонай намесніцы Марыі Мартысевіч, прыняў папраўкі ў Статут і правёў выбары кіраўніцтва.

Старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру на безальтэрнатыўнай аснове зноў абраны Андрэй Хадановіч, першым намеснікам стаў Павел Анціпаў, намеснікамі — Ганна Янкута і Андрэй Скурко, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі