Андрэя Гайдукова перавялі з СІЗА КДБ у Віцебск

Як паведамляе Радыё Свабода, пра перавод са сталіцы ў Віцебск наваполацкага актывіста паведаміла яго маці, а ёй распавёў адвакат. Прычыны пераводу невядомыя. Вольга Гайдукова не выключае, што магло памяняцца абвінавачанне. Ніводнага ліста ад сына яна дагэтуль так і не атрымала, хаця ён іх пісаў.

Нагадаем, слесара з Наваполацка 22-гадовага Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску. Яго вінавацяць у "здрадзе дзяржавы". КДБ заявіў, што хлопец закладаў у тайнік звесткі палітычнага і эканамічнага характару, якія цікавяць замежныя спецслужбы.

Маці абвінавачанага ў здрадзе дзяржаве: сына папярэджвалі аб праблемах

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі