Стала вядомая дата разгляду касацыйнай скаргі Андрэя Гайдукова
Грамадскі актывіст з Наваполацка быў асуджаны на паўтара года калоніі агульнага рэжыму.
Яго прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве. Першапачаткова Гайдукова вінавацілі паводле двух артыкулаў: “Замах на злачынства” і “Здрада дзяржаве”. Гайдукову пагражала ад 7 да 15 гадоў.
Наваполацкага актывіста затрымалі 8 лістапада мінулага году. Увесь гэты час Андрэй Гайдукоў правёў за кратамі, пераважна ў СІЗА КДБ. Прысуд вынес Віцебскі абласны суд. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме.
Касацыйную скаргу Вярхоўны суд разгледзіць у аўторак, 27 жніўня, пачатак у 9.30, інфармуе БелаПАН.