У Наваполацку не дазволілі пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў
Бо ініцыятары акцыі "не падалі звестак аб аплаце паслуг аховы парадку і медыцынскага забеспячэння".
У Наваполацку не дазволілі правесці пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў. Мясцовым актывістам адмовілі, бо тыя не падалі квітанцый аб аплаце паслуг міліцыі і медыкаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з ініцыятараў акцыі Андрэй Гайдукоў:
"Калі я да іх прыходзіў, заяўку на пікет прынялі. Нічога не казалі пра аплату. А пасля ў адказе напісалі, што я мусіў прынесці квітанцыю аб аплаце. Ніякіх рахункаў, куды плаціць, мне не агучвалі".
Пры гэтым Гайдукоў дадае, што аплачваць паслугі міліцыі і медыкаў трэба было ўжо пасля таго, як заяўку на пікет ухвалілі б чыноўнікі.
Фота: ria.ru