У Наваполацку затрымалі Андрэя Гайдукова
Перад гэтым за ім сачылі і здымалі на відэа.
21 лістапада ў Наваполацку сябра аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Андрэй Гайдукоў раздаваў улёткі. На іх была інфармацыя пра беларускіх палітвязняў.
Як паведамляе сайт БХД, амаль увесь гэты час за ім сачылі людзі ў цывільным, здымалі на відэа. Калі хлопец адправіўся дадому, яго затрымалі.
Нагадаем, што Гайдукоў — былы палітвязень. Ён стаў вядомы напрыканцы 2012 года. Тады хлопца затрымалі супрацоўнікі КДБ і абвінавацілі ў зборы інфармацыі для замежнай разведкі. Потым Гайдукова асудзілі на 1,5 года за замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва з замежнай спецслужбай пры адсутнасці прыкметаў здрады дзяржаве.
Андрэй Гайдукоў: Месяц у СІЗА КДБ правёў з намеснікам мэра Мінска
Фота — svaboda.org