На Гайдукова склалі пратакол і адпусцілі да суда

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 лістапада ў Наваполацку затрымалі экс-палітвязня Андрэя Гайдукова. Хлопец раздаваў мінакам улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў. За ім увесь час сачылі, здымалі на відэа. А калі Гайдукоў пайшоў дадому яго затрымалі. 

У каментары Радыё "Свабода" ён распавёў, што спярша міліцыянты казалі, што затрымоўваюць яго за несанкцыяваную масавую акцыю. У пастарунку, аднак, на яго склалі адміністрацыйны пратакол за раздачу несанкцыянаваных матэрыялаў, без выходных звестак. Гайдукоў кажа, што адмовіўся падпісваць пратакол. Яго адпусцілі дадому і сказалі чакаць суда. 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі