Журналістам "Советской Белоруссии" зоймецца міліцыя (дакумент)

Гэтак пракуратура адрэагавала на зварот асветніцкай установы "Цэнтр прававой трансфармацыі". 23 жніўня праваабаронцы накіравалі ў пракуратуру афіцыйны зварот з патрабаваннем правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням аднаго з аўтараў газеты "СБ — Беларусь сегодня" Ігара Доліна. Нагадаем, што ён апублікаваў у двух нумарах газеты лісты, нібы напісаныя асуджаным актывістам апазіцыі Андрэем Гайдуковым. Яны з'яўляліся матэрыяламі крымінальнай справы, якая слухалася ў Віцебску ў закрытым рэжыме. На момант публікацыі лістоў прысуд супраць Гайдукова яшчэ не набыў законнай моцы.



Цяпер разабрацца ў законнасці разгалошвання гэтых матэрыялаў павінна Упраўленне ўнутраных спраў Савецкага раёна Мінску, паведамляе charter97.org.



Нагадаем, што Гайдукова асудзілі на 1,5 года турмы па абвінавачанні ў замаху на ўсталяванне супрацоўніцтва з разведкай замежнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі