Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова

Нагадаем, жыхар Наваполацка Андрэй Гайдукоў 1 ліпеня быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве. Суд над Гайдуковым быў закрытым, таму пра яго справу вядома мала. Газета "СБ. Беларусь сегодня" на мінулым тыдні апублікавала некаторыя матэрыялы "справы Гайдукова", між іншым, распавяла як КДБ перахапіў ліст беларуса ў ЦРУ.

Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Гайдукова палітзняволеным.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі