Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова

Як паведамляе Радыё Свабода, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. На пасяджэнні прысутнічалі толькі адвакаты.
 

Нагадаем, жыхар Наваполацка Андрэй Гайдукоў 1 ліпеня быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве. Суд над Гайдуковым быў закрытым, таму пра яго справу вядома мала. Газета "СБ. Беларусь сегодня" на мінулым тыдні апублікавала некаторыя матэрыялы "справы Гайдукова", між іншым, распавяла як КДБ перахапіў ліст беларуса ў ЦРУ.

Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Гайдукова палітзняволеным

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі