Стала вядома, як КДБ перахапіў ліст Андрэя Гайдукова ў ЦРУ

Нагадаем, Андрэя Гайдукова з Новаполацка затрымалі 8 лістапада 2012-га. Да лета ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, суд праходзіў у Віцебску ў чэрвені-ліпені. Першапачаткова яго вінавацілі паводле двух артыкулаў: “Замах на злачынства” і “Здрада дзяржаве”. Гайдукову пагражала ад 7 да 15 гадоў зняволення. Аднак абвінавачванне было перакваліфікаванае. 1 ліпеня Андрэя Гайдукова асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму "за спробу ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады".

Суд над Гайдуковым быў закрытым, таму пра яго справу вядома мала. Ва ўчорашнім нумары "СБ. Беларусь сегодня" надрукавала ліст, які Андрэй Гайдукоў перадаў у ЦРУ праз свайго сябра, які ехаў у Нямеччыну. У сённяшнім нумары, у працягу публікацыі, распавядаецца, якім чынам яго перахапілі. Сябра Гайдукова ляцеў за мяжу на самалёце і "пры мытным даглядзе" нейкі інспектар, нібыта, знайшоў гэты ліст.

Газета друкуе чарговыя лісты Андрэя Гайдукова, якія, праўда, траплялі не ў ЦРУ, а ўжо толькі ў КДБ. У новым апублікаваным дакуменце Гайдукоў распісвае, колькі трэба грошай яго арганізацыі і на якую дзейнасць. Агульная сума складае амаль 104 тысячы долараў.



Дарэчы, аўтар публікацыі, нехта Ігар Долін, палемізуе з беларускімі праваабаронцамі, якія звярнулі ўвагу на тое, ці законная публікацыя матэрыялаў следства.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі