Саннікава на мяжы здымалі з цягніка Мінск — Вільня

Экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога палітвязня вывелі з цягніка на станцыі Гудагай. Беларускія мытнікі на працягу гадзіны пераглядалі яго рэчы ды ўчынілі асабісты дагляд. У выніку, цягнік сыйшоў і Саннікаву трэба чакаць на Гудагаі да вечара, паведамляе сайт "Хартыя-97".

Нагадаем, Андрэй Саннікаў выйшаў на волю ў красавіку 2012-га. Ён знаходзіўся ў зняволенні 1 год і 4 месяцы.

На мінулым тыдні з цягніка на мяжы здымалі і былога палітвязня Змітра Бандарэнку, які вяртаўся ў Беларусь пасля лячэння ў Літве.

На здымку: Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў пасля вызвалення, красавік 2012 г. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі