А.Пачобут: “Рэжым і ў вас, і ў мяне”
У блогу LiveJournal журналіста з’явіўся ўжо другі ліст з турмы. Ён піша, што Беларусь “турэмная” мала чым адрозніваецца ад Беларусі “свабоднай”.
Невялікі допіс апублікаваны 13 траўня. Андрэй піша, што “з цікавасцю збірае матэрыял для “посттурэмнага рэпартажа”, хоць з’явіцца яму наканавана толькі праз некалькі год”.
Нагадаем, учора Пачобуту выставілі афіцыйнае абвінавачванне ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ.