Апазіцыянеры ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці (фота)

У аўторак увечары прадстаўнікі некалькіх палітычных партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый усклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці.

Старшыня гарадской арганізацыі партыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс сказала: "Мы штогод у гэты дзень ускладаем тут кветкі. Гэта даніна павагі тым, хто прынёс нам перамогу. Важна, каб вайна больш не паўтарылася".

Акрамя сяброў БСДП (Грамада) кветкі ўскладалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі левых “Справядлівы свет”, Свабоднага прафсаюза Беларускага і іншых арганізацый — агулам каля 20 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі