Апладысменты і затрыманне падчас прамовы Аляксандра Лукашэнкі (відэа)
На відэа добра чуваць воплескі і добра бачна, як пасля затрымліваюць двух маладых людзей.
Стваральнікі суполкі "Революция через социальную сеть" заклікалі гучнымі апладысментамі сарваць прамову Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці. Гэтую акцыю падтрымала вельмі няшмат людзей, і знаходзіліся яны далёка ад трыбуны, з якой выступаў беларускі лідар. Але яны былі.
На відэа бачна, што двое хлопцаў былі затрыманыя адразу пасля таго, які сціхлі воплескі. Праз гадзіну яны былі дастаўленыя ў РАУС Фрунзенскага раёна Мінска, дзе на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 "Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях". Інакш кажучы, іх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў публічным месцы.