Апошняя пуцёўка ў 1/4 фінала чэмпіянату свету будзе ў славакаў ці французаў
У чвэрцьфінале ўжо дакладна згуляюць Швецыя, Чэхія, Расія, Нарвегія, Фінляндыя, ЗША і Канада.
Нагадаем, у панядзелак зборная Беларусі прайграла Францыі — 1:2 (1:0, 0:1, 0:1). У выніку, у французаў з'явіўся шанец патрапіць у плэй-оф. Для гэтага ім трэба ў аўторак перамагчы Славакію.
У іншых матчах дня былі зафіксаваныя наступныя вынікі: Латвія — Данія — 0:2 (0:0, 0:2, 0:0), Казахстан — Фінляндыя — 1:4 (0:0, 0:3, 1:1), Італія — Расія — 0:4 (0:1, 0:2, 0:1).
Фота — daylife.com