Арамнаў плануе застацца ў зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы

Праз два тыдні пасля гэтых словаў Еўрарадыё пацікавілася ў алімпійскага чэмпіёна Пекіна, што ён плануе рабіць.

Андрэй Арамнаў: “Застаюся і рыхтуюся да чэмпіяната Еўропы. Далечваю некаторыя траўмы”.

Першынство кантынента пройдзе ў балгарскай Варне сёлета ў красавіку. Але ці здолее Арамнаў туды падрыхтавацца — гэта пытанне. З пекінскай Алімпіяды 2008 года, дзе беларускі штангіст усталяваў сусветны рэкорд, ён выходзіў на міжнародны памост толькі аднойчы. І то быў дыскваліфікаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі