Аршанскі БНФ сабраў рэчы для дзіцячага прытулка

111011 IgarS.mp3

Еўрарадыё: З верасня пачалася дабрачынная акцыя дапамогі сіротам. Фронтаўцы наведалі адзін з дзіцячых дамоў. Гэта была разавая акцыя ці доўгатэрміновая?

Ігар: Партыйцы ў Менску на Управе даволі часта збіраюць рэчы для дзіцячых дамоў. У Оршы гэта была першая акцыя і пакуль мы не плануем яе працягваць. А з самім дзіцячым домам, якому перадалі рэчы, мы плануем супрацоўнічаць, але ўжо ў сферы культуры. Мы плануем запрасіць да іх, напрыклад, музыкаў. Дзяцей у дзіцячых дамах дзяржава збольшага забяспечвае. І спонсары ў іх ёсць. У гэтым выпадку ім не хапала дзіцячага абутку, а спартовы інвентар ніколі не бывае лішнім. Таму, дамовіўшыся з дзіцячым домам, мы прывезлі ім менавіта абутак і крыху рэчаў, з якіх дзеці хутка вырастаюць. І арганізавалі ім салідны салодкі стол. Бо марозіва, торт ці газіроўка ў звычайны рацыён не ўваходзяць. У пятніцу мы прыехалі і ўсё аформілі ў адміністрацыі, а ў суботу ўжо прыйшлі на само мерапрыемства. Дзецям было прыемна, што да іх хтосьці ў госці прыехаў, для іх вельмі важны кантакт.

Еўрарадыё: Ці шмат людзей дапамагло вам?

Ігар: Менавіта гэтую акцыю нам давялося рабіць вельмі хутка. Мы практычна за тыдзень да перадачы рэчаў абвясцілі пра пачатак іх збору. Таму не настолькі шмат, як магло быць. Але адгукаліся людзі, ад якіх я не чакаў – напрыклад, мае аднакласнікі ці работнікі міліцыі, з якімі я асабіста знаёмы. У першы дзень мы прыехалі ўчацьвярых, а на другі дзень нас было трое. А людзей, што перадавалі было не менш за 40. Каля дваццаці з Оршы і каля дваццаці з Менску. Сума атрымалася даволі прыстойная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі