Арыштавалі амаль 100 аўтамабіляў нелегальных таксістаў
Падаткавікі сталіцы агучылі лічбы сваіх сёлетніх рэйдаў.
85 нелегальных таксістаў былі аштрафаваныя на агульную суму 158 мільёнаў рублёў (больш за 18 тысяч долараў), 43-х чалавек папярэдзілі. У аднаго мужчыны быў канфіскаваны аўтамабіль. Высветлілася, што з 2008 года яго чатыры разы ўжо штрафавалі за нелегальныя перавозкі пасажыраў. У выніку, паводле судовага рашэння ён яшчэ заплаціў штраф — 500 тысяч рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net