Арыштаваны беларус, які справакаваў у Польшчы вялікую аўтааварыю

Як паведамляе “Польскае прэсавае агенцтва”, трагічнае здарэнне адбылося 24 лістапада ў 50 кіламетрах ад Беластоку. Падчас здарэння сутыкнуліся 6 аўтамабіляў, 4 з якіх былі грузавымі. У выніку аварыі 3 чалавекі загінулі і 5 атрымалі раненні.

Папярэдне вінаватым у гэтай аварыі лічыцца беларус. Ён з невядомых прычынаў выехаў на сустрэчную паласу руху, што ў выніку і справакавала сутыкненні аўтамабіляў. З-за аварыі дарога была заблакаваная больш як на 7 гадзінаў. З-за гэтага ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі аўтамабіляў.

Беларус у выніку аварыі атрымаў толькі пералом рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі