Астана і Масква могуць дапамагчы Лукашэнку пераадолець крызіс
Казахстан і Расія гатовы ўкласці адпаведныя інвестыцыі на прыватызацыю буйных аб'ектаў, калі будзе адказны рух Мінска насустрач.
Казахстан і Расія гатовыя дапамагчы Беларусі ў выхадзе з эканамічнага крызісу, у тым ліку паўдзельнічаць у прыватызацыйных працэсах, калі будзе адказны рух Мінска насустрач, заявіў у суботу прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
"Мы маглі б ўкласці адпаведныя інвестыцыі на мадэрнізацыю і прыватызацыю буйных аб'ектаў у Беларусі, за якія яны б атрымалі добрыя грошы для сённяшніх сваіх праблем", - адзначыў прэзідэнт Казахстана, выступаючы на заключным паседжэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамляе РИА Новости.
фота: segodnya.ua