Асуджаны да смерці Уладзіслаў Кавалёў абскардзіў прыгавор

Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, старшыні Камісіі па пытаннях памілавання Валерыя Міцкевіча. Разгледзеўшы наглядную скаргу, старшыня мае права вынесці пратэст, і тады справа будзе перададзена ў вышэйшую інстанцыю — Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі. Рашэнне па нагляднай скарзе можа прымацца цягам паўгода і больш.

Калі ж такі пратэст унесены не будзе, то справа Уладзіслава Кавалёва пяройдзе ў камісію па памілаванні. “Камісія яе разглядае і ўносіць прапанову прэзідэнту. Канчатковае рашэнне — за кіраўніком дзяржавы”, — адзначыў Валерый Міцкевіч.

Прысуд, вынесены 30 лістапада Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, абскарджванню і апратэставанню ў касацыйным парадку не падлягае. Абодва яны былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро і асуджаныя да смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі