Аўтамабільныя чэргі на польска-беларускай мяжы трохі зменшыліся
Каб выехаць з Польшчы, грузавым аўтамабілям даводзіцца чакаць на пераходзе ў Кузніцы 25 гадзінаў, а ў Баброўніках — 34 гадзіны.
Як адзначае інфармацыйнае агенцтва РАР, калі б кіроўцы грузавікоў прыехалі ў Кузніцу ўвечары панядзелка, то стаялі б 31 гадзіну, а ў Баброўніках — 39 гадзінаў. Памежнікі мяркуюць, што, як і ў мінулыя гады, чэргі пратрымаюцца да свята Божага нараджэння. Менавіта ў гэты час на мяжы адзначаецца найбольшы рух.
Дарэчы, на нацыянальнай дарозе №8 Варшава-Беласток недалёка ад Беластоку ёсць дзве інфармацыйныя табліцы, па якіх можна спраўдзіць памер чэргаў на польска-беларускай мяжы.
Фота з архіва tut.by