Аўтаўладальнікі рыхтуюць на 14 красавіка маштабную акцыю “СТОП-БЕНЗІН”

14 красавіка інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За аўта” правядзе новую акцыю “СТОП-БЕНЗІН”. Так актывісты адрэагуюць на чарговае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі.

“Акцыя будзе праходзіць мінімум у 10-ці гарадах Беларусі. Машыны будуць заязджаць на аўтазапраўкі, станавіцца ў чэргі і запраўляцца па 2 літры, разлічвацца пры гэтым будуць дробнымі купюрамі па 10-20-50 рублёў…
Збірацца будзем у 18.00. Пасля гэтага ў 19.30 будзем збірацца на цэнтральных вуліцах горада ў калону, займаючы большую частку праезнай часткі, але рухацца не перашкаджаючы грамадскаму транспарту. Рухацца будзем па дарозе з хуткасцю 30 кіламетраў на гадзіну, з уключанымі аварыйнымі агнямі”, – распавёў Еўрарадыё старшыня аб'яднання Арцём Шаркоў.

Пасля акцыі актывісты “За аўто” дадуць прэс-канферэнцыю, падчас якой зробяць заяву і падпішуць калектыўны зварот непасрэдна да кіраўніка краіны.

Нагадаем, з 31 сакавіка кошты на паліва павышаюцца на 10-11%. 92-і бензін, напрыклад, будзе каштаваць 3300 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі