Стары аўтамабіль Ангелы Меркель прадалі за 10 тысяч еўра (фота)
Два тыдні таму продаж сарваўся з-за жартаўнікоў, якія паднялі кошт да 130 тысяч.
За некалькі хвілін да заканчэння інтэрнэт-аукцыёна ў сярэдзіне красавіка аб'ява пра продаж аўтамабіля канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель была знятая з таргоў. Як піша газета Bild, выявілася, што няма сур'ёзных прапановаў. Кошт 22-гадовага легкавіка Volkswagen Golf, які раней належыў Меркель, са стартавай цаны ў 10 тысяч еўра падняўся да амаль 130 тысяч. Аднак прапанову давялося выдаліць — патэнцыйныя "пакупнікі" проста забаўляліся і не збіраліся набываць аўтамабіль.
Цяпер жа аўтамабіль быў прададзены за той самы стартавы кошт.