Аўтамабілі ў салонах Беларусі пакуль не падаражэлі

Нагадаем, што чуткі аб ўнясенні зменаў ва ўказ кіраўніка краіны “Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання транспартных сродкаў” з’явіліся восенню. Верагодна, яны звязаныя з пачаткам дзейнасці Адзінай эканамічнай прасторы. У Расіі ПДВ на поўны кошт імпартуемых аўтамабіляў з’яўляецца нормай. У Беларусі ж аўтадылеры яго не аплочваюць.

Меркавалася, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2012 году. Аднак пошліну пакуль так і не ўвялі.

“Мы нічога не падымалі, таму што афіцыйна нічога не змянілася. Дзе вы бачылі нейкі указ, загад, акт… Пакуль гэта чуткі. На сённяшні дзень мы нічога не мянялі”, -- кажуць у аддзеле продажу аўтацэнтра.

Разам з тым аўтамабільныя гандляры прызнаюць, што павышэнне коштаў магчымае. У выпадку, калі ПДВ на аўтамабілі ўсё ж увядуць, то іх кошт падымецца на 10-15%, у залежнасці ад мадэлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі