Аўтар сатырычнага білборда: на мяне аб'явілі паляванне (фота)

Нагадаем, сатырычны білборд з'явіўся ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны ды набыў вялікую папулярнасць у сацыяльных сетках. На ім — бабуля з катом і надпіс: "Даведалася, што ўнук галасаваў за "Рэгіёны", перапісала хату на ката".

Першую частку надпісу ўжо замалявалі. Днепрапятроўскія ўлады ініцыявалі аб'яўленне ў вышук аўтара — грамадскага дзеяча Максіма Галаснога — ва ўсеўкраінскі крымінальны вышук. Пры гэтым ніякага абвінавачання яму не было выстаўлена. Галасны кажа, што мэтай акцыі была спроба "разбудзіць грамадства". Паводле яго слоў, пасля размовы з чыноўнікам дырэктарка фірмы, якой належыць білборд, трапіла ў рэанімацыю. Цяпер жа, як інфармуе УНІАН, Галасны кажа, што за ім "палююць".

Нагадаем, што Партыя рэгіёнаў мае большасць у Вярхоўнай радзе. Раней яе ачольваў цяперашні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

Мінулы банер у Днепрапятроўску з надпісам "Мы крадзем і ілжэм, а вы абярыце нас яшчэ!" (на здымку) знялі ўначы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі