Азаранка адарвалася ад Шарапавай больш чым на 1 тысячу ачкоў

Перамога ў тэнісным турніры ў Лінцы прынесла беларускай тэнісістцы 279 ачкоў. Агулам Вікторыя Азаранка мае ў чэмпіёнскай гонцы цяпер 10 тысяч 190 ачкоў.

Бліжэйшая пераследвальніца Азаранкі ― расіянка Марыя Шарапава ― адстае больш чым на тысячу ачкоў, яна мае ўсяго 9 тысяч 115 ачкоў. Трэцяе месца займае амерыканка Серэна Уільямс ― у яе 7 тысяч 900 ачкоў.

Што да рэйтынга WTA, то Вікторыя Азаранка лідыруе там яшчэ больш упэўнена, у яе 10955 ачкоў і першы радок. У Шарапавай 9135 балаў і другое месца, Уільямс мае 7900 ачкоў і трэцяе месца.

Фота — wtatennis.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі