Азаранка прайграла Уільямс, беларуска згуляе за "бронзу" Алімпіяды

На жаль, Серэна Уільямс прадэманстравала выдатны тэніс, а Вікторыя Азаранка не змагла ёй нічога супрацьставіць. Шматлікія эйсы Уільямс маглі прымусіць апусціць рукі любую тэнісістку. Першы сэт працягваўся толькі 26 хвілін, яго вынік — 1:6... У другім сэце Віка спрабавала супраціўляцца, але безвынікова — 2:6. Агулам паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.

Вікторыя Азаранка згуляе ў матчы за бронзавыя медалі з расіянкай Марыяй Кірыленка. У фінале ж Алімпіяды сустрэнуцца Серэна Уільямс і расіянка Марыя Шарапава.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі