Азаранка распавяла, пра што думае кожную раніцу

"У новым сезоне будзе больш ціску, — цытуе словы 23-гадовай беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі "Прессбол". — У 2012-м я задала высокую планку, і зноў дацягнуцца да яе будзе няпроста. Але я настроена на гэта і паспрабую паўтарыць свой ​​поспех. Не трэба, зрэшты, забягаць наперад — трэба проста працаваць дзень за днём, а там будзе відаць. Прачынаючыся па раніцах, я думаю над тым, як палепшыць сваю гульню і што прынясе новы дзень. Мне падабаецца быць №1, я шмат дзеля гэтага працавала, але гэта не займае ўсе мае думкі".

Нагадаем, сёлета Азаранка стала першай тэнісісткай, якая зарабіла за сезон больш за $7 млн.

Вікторыя Азаранка купіла Porsche Panamera за 100 тысяч долараў (фота)

Фота — instagram.com/vichka35

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі