Азаранка выйграла стартавы паядынак на выніковым турніры WTA у Стамбуле
Наша суайчынніца перамагла немку Ангеліку Кербер — 6:7 (11:13), 7:6 (7:2), 6:4.
Матч цягнуўся больш за тры гадзіны. Прычым у другім сэце Вікторыя азаранка адыграла два матчболы.
Беларуска чацвёрты раз прымае ўдзел у выніковым турніры WTA. Яе найлепшым вынікам тут з'яўляецца выхад у фінал-2011, дзе яна саступіла Петры Квітавай. У выпадку дзвюх перамог на групавым этапе стамбульскага турніру Азаранка застанецца першай ракеткай планеты.