Балгарскага журналіста шосты дзень трымаюць у мазырскім ізалятары

Пра гэта міліцыянты паведамілі агенцтву БелаПАН. 3 ліпеня мясцовыя грамадскія актывісты перадалі Кенараву перадачу: сок, кілбасу, печыва, прадметы асабістай гігіены. Спярша міліцыянты адмовіліся ўсё гэта прымаць, бо быў выходны дзень. Але потым усё ж пагадзіліся. 


У прыватнай гутарцы з праваабаронцамі міліцыянты заявілі, што не адпусцяць балгарына, пакуль за ім не прыедзе прадстаўнік амбасады.

 
У пасольстве Балгарыі сітуацыю з затрыманнем журналіста Кенарава каментаваць адмаўляюцца. 


Нагадаем, журналіста затрымалі 29 чэрвеня, калі ён хацеў узяць інтэрв'ю ў дырэктара Мазырскага машынарамонтнага заводу. Падставай для затрымання стала адсутнасць у Кенарава дакументаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі