Баршчэўскі і Левінаў адбылі 10-сутачны арышт
Яны былі асуджаныя за "дробнае хуліганства" судом Фрунзенскага раёна Мінска пасля скандальнага затрымання ў гасцях у вядомага актывіста Валерыя Шчукіна.
Сёння пасля 10-сутачнага арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна вызваленыя галоўны рэдактар газеты "Віцебскі кур'ер" Алег Баршчэўскі і віцебскі праваабаронца Павел Левінаў. Ля ізалятара іх сустракалі калегі і паплечнікі — з большага актывісты кампаніі "Наш дом".