Барысаўскі БАТЭ перамог у Турцыі шведскі "Гётэборг" — 1:0
Таварыскі матч прайшоў у аўторак.
Адзіны гол на рахунку Дзмітрыя Багі (на здымку), інфармуе "Прессбол". "Сёння мы выглядалі лепш", — напісаў у Twitter нападаючы барысаўчан Віталь Радзівонаў, які пасля працяглага лячэння згуляў ужо ў другім матчы БАТЭ.
БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гутар, Юрэвіч (капітан), Радзькоў, Сіміч, Бардачоў, Філіпенка (Палякоў, 72), Бага, Паўлаў, Брэсан (Аляхновіч, 86), А. Канцавы (Радзівонаў, 79), Майкон (Мазалеўскі, 37; А. Валадзько, 82).
Нагадаем, трэці збор чэмпіёна Беларусі ў турэцкім Белеку працягнецца да 18 сакавіка.
Фота — fcbate.by