Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" зноў заваявалі Кубак Беларусі
Гэта ўжо чацвёртая запар перамога сталічнага клуба ў кубкавым розыгрышы.
У вырашальным матчы кубкавага турніру мінчукі разграмілі баскетбалістаў "Свіслачы" з Асіповічаў з лікам 103:57.
Трэцяе месца заняла каманда "Гродна-93". Як інфармуе БЕЛТА, гродзенцы абыгралі віцебскі "Рубон" — 91:69.
Фота з сацыяльных сетак