Баскетбалісты “Мінска-2006” згуляюць сёння з “Летувас Рытас”
Матч Адзінай лігі ВТБ сталічны клуб правядзе сёння на пляцоўцы “Мінск-Арэны”.
Для падапечных Андрэя Крываноса сённяшняя сустрэча першая ў новым сезоне, а вось літоўцы гуляюць ужо трэці матч у групе В. У сваім стартавым матчы “Летувас Рытас” перамог у гасцях краснадарскі “Лакаматыў-Кубань” — 78:71, а затым таксама на выездзе прайграў “Азоўмашу” (Марыупаль) з лікам 73:83, паведамляе БЕЛТА.
Пачатак матчу а 19.00. Яго наўпроставую трансляцыю будзе весці тэлеканал “Лад”.