БАТЭ ў лютым 2013-га згуляе з турэцкім "Фенербахчэ"

Сапернікам каманды Віктара Ганчарэнкі стаў турэцкі клуб. Першы матч барысаўчане правядуць 14 лютага 2013 года ў Беларусі, а 21 лютага згуляюць у Стамбуле.

Адзначым, што "Фенербахчэ" на папярэднім этапе Лігі Еўропы заняў першае месца ў групе С, у шасці матчах туркі набралі 13 ачкоў.

Іншыя пары 1/16 фінала Лігі Еўропы:

"Інтэр" (Італія) — "Клуж" (Румынія),
"Левантэ" (Іспанія) — "Алімпіякос" (Грэцыя),
"Зеніт" (Расія) — "Ліверпуль" (Англія),

"Дынама" (Кіеў) — "Бардо" (Францыя),

"Баер" (Нямеччына) — "Бенфіка" (Партугалія),

"Ньюкасл" (Англія) — "Металіст" (Харкаў, Украіна),
"Штутгарт" (Нямеччына) — "Генк" (Бельгія),

"Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) — "Рубін" (Расія),

"Аякс" (Галандыя) — "Сцяўа" (Румынія),

"Базэль" (Швейцарыя) — "Дняпро" (Днепрапятроўск, Украіна),

"Анжы" (Расія) — "Гановер" (Нямеччына),

"Спарта" (Прага, Чэхія) — "Чэлсі" (Англія),

"Барусія" (Менхенгладбах, Нямеччына) — "Лацыё" (Італія),

"Тотэнхэм" (Англія) — "Ліён" (Францыя),

"Напалі" (Італія) — "Вікторыя" (Пльзень, Чэхія).

У выпадку выхаду ў 1/8 фінала БАТЭ трапляе на пераможцу пары "Напалі" — "Вікторыя".

Капскі пра лёсаванне: Вядома, гэта не тыя гранды, якія маглі патрапіць

Лёсаванне: "Барселона" згуляе з "Міланам", а "Рэал" — з "Манчэстар Юнайтэд"

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі