"Белае дэфіле" ў Маскве завяршылася масавымі затрыманнямі
Мірную акцыю расійскай апазіцыі ладзіла "Ліга выбарцаў".
Удзельнікі акцыі каля 16 гадзінаў сабраліся ва ўсім белым і прагуляліся па Чырвонай плошчы сталіцы. Яны не неслі ніякіх лозунгаў — проста былі апранутыя ў белыя вопраткі.
Па самой плошчы ім удалося прайсці бесперашкодна. Аднак пазней апазіцыянеры рушылі ў бок Старога Арбата. Там, паведамляе РБК, пачаліся затрыманні.
Паводле звестак апазіцыі, затрыманыя больш за 100 удзельнікаў акцыі. У маскоўскай паліцыі называюць лічбу ў 35 чалавек.