Лагер маскоўскіх пратэстоўцаў "Акупай Абай" (фота)
Увечары ў панядзелак ад помніка Абаю Кунанбаеву камунальнікі звезлі біяпрыбіральні, усталяваныя на грошы пратэстоўцаў.
Найбольшую заклапочанасць пратэстоўцаў выклікалі падзеі вакол лагера на Чыстапрудным бульвары. Увечары ў панядзелак ад помніка Абаю Кунанбаеву камунальнікі звезлі біяпрыбіральні, раней усталяваныя на грошы пратэстоўцаў.
Вакол лагера размясціліся паўтара дзясятка аўтазакаў, і ўдзельнікі пачалі чакаць разгону. На перамовы да паліцыянтаў выправіліся Ксенія Сабчак і Ілля Яшын. Афіцэры паліцыі паабяцалі, што сёння ніхто разганяць іх не будзе.
Аўтазакі з'ехалі, але праз нейкі час чатыры з іх вярнуліся. Удзельнікі лагера мяркуюць, што зроблена гэта дзеля маральнага ціску на пратэстоўцаў.
Звозяць біяпрыбіральні.
Анархісты зладзілі акцыю "Ежа замест бомбаў".
Аўтазакі вакол лагера пратэстоўцаў.