Беларусь і Расія не дамовіліся пра формулу кошта на газ

Сёння, 30 чэрвеня першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімір Сямашка заявіў адваротнае — нібыта ўжо дамовіліся наконт формулы коштаў на 2012 год. Але старшыня праўлення “Газпраму” Аляксей Мілер сцвярджае, што на сёння гэтае пытанне не вырашана. Ён нагадаў, што паміж бакамі існуе кантракт, які выбягае 31 снежня 2011 года, перадае ІА REGNUM.
 
Кіраўнік расійскай газавай манаполіі таксама выказаўся сёння ў Маскве наконт “Белтрансгазу”. З яго словаў, “Газпром” гатовы набыць астатні пакет акцыяў беларускага прадпрыемства “хоць сёння” за 2,5 мільярда долараў. Але гэта ў выпадку, калі Мінск не пачне вылучаць дадатковыя ўмовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі