Беларусь і Расія ў сакавіку адновяць перамовы па пастаўках нафты

Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, перамовы ідуць перманентна, яны не спыняліся, але ў сакавіку беларускі ўрад хоча ўшчыльную вярнуцца да гэтай тэмы.

Беларусь разлічвае сёлета імпартаваць з Расіі 23 мільёнытон нафты. У першым квартале па трубе і па чыгунцы ў краіну будзе пастаўлена 5,75 мільёнаў тон. Сямашка разлічвае, што ў наступныя тры кварталы пастаўкі будуць не меншымі. Расія раней заяўляла, што абмяжуе пастаўкі 18,5 мільёнамі тон.

Уладзімір Сямашка таксама дадаў, што Беларусь цалкам выконвае свае абавязанні па пастаўках у Расію нафтапрадуктаў.

Фота — belseven.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі