Беларус хацеў па падробленых дакументах вывезці ва Украіну “Запарожац”
Аб гэтым паведамляюць “Валынскія навіны”.
Парушальнік доўгі час стаяў на беларуска-украінскім пункце пропуску “Дольск”. Толькі пад вечар ён вырашыў перасячы мяжу. Украінцы адразу заўважылі нервовыя паводзіны беларуса. А калі той пачаў падганяць памежнікаў - яны вырашылі праверыць сапраўднасць дакументаў на машыну. Як высветліла праверка, тэхнічны пашпарт на “Запарожац” на самой справе належыць іншаму аўтамабілю. На допыце беларус-парушальнік прызнаўся, што спадзяваўся на няўважлівасць памежнікаў. На беларуса складзены пратакол аб парушэнні мытных правілаў, паведамляюць “Валынскія навіны”.