Беларусь хоча адкрыць ваенную вытворчасць у Нігерыі?

Паводле мясцовага выдання “Дэйлі траст”, на мінулым тыдні ў Абуджы адбылася сустрэча гендырэктара прадпрыемства “Белспецзнештэхніка” Сяргея Барысёнка з пастаянным сакратаром Міністэрства абароны Нігерыі Лінусам Авутэ.

Барысёнак заявіў, што будзе раіць ураду сваёй краіны стварыць у Нігерыі прамысловасць для рамонту баявых верталётаў і цэнтр мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі, піша выданне. Па інфармацыі “Дэйлі траст”, беларускае прадпрыемства “Белспецзнештэхніка” ажыццявіла ў Нігерыі кантракты на 20 мільёнаў долараў.

Зрэшты, пацвердзіць факт візіта Барысёнка ў Нігерыю не ўдалося, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі