Беларусь крытыкуе Савет па правах чалавека ААН

Такую ацэнку ён даў, выступаючы на 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, паведамляе БЕЛТА. Хвастоў узначальвае беларускую дэлегацыя на сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая адкрылася 25 лютага і працягнецца да 22 сакавіка.

Беларускі дыпламат заявіў, што ў Савеце па правах чалавека шмат розных праблемаў: выбіральнасць, сур'ёзны дысбаланс у разглядзе правоў чалавека на месцах, недастатковая інфармаванасць аб праблемах з правамі чалавека ў краінах, якія пазіцыянуюць сябе як "здзейсненыя дэмакратыі", прасоўванне спрэчных праваабарончых канцэпцый ды іншае.

Хвастоў заявіў, што Беларусь гатовая штогод рабіць даклады пра гучныя факты парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету. Як прыклад, ён падаў нядаўні даклад беларускага МЗС на тэму правоў чалавека.

Фота — bymeda.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі