Беларусь ніяк не можа атрымаць грошы з крэдыту ЕўрАзЭС

Як паведамляе interfax.by, Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС пакуль не можа назваць дакладную дату, калі ў Мінск будуць пералічаныя грошы. У Антыкрызісным фондзе спасылаюцца на тэхнічныя прычыны. У прэс-службе фонду кажуць, што яго дзяржавы-заснавальнікі спярша павінны пагасіць частку сваіх вэксаляў. А потым з гэтых грошай будзе вылучаны крэдыт для Беларусі.

Нагадаем, што рашэнне пра чацвёрты транш стабілізацыйнага крэдыту Савет Антыкрзіснага фонду ЕўрАзЭС прыняў 7 снежня на паседжанні ў Мінску. Тады міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў паведаміў, што сродкі паступяць у Мінск неўзабаве.

Дарэчы, у панядзелак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не разлічвае на далейшую супрацу з Міжнародным валютным фондам.

Фота — negoni.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі