Беларусь папросіць у МВФ грошы ўвесну 2013 года

Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банку Надзея Ермакова падчас оnline-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Па яе словах, кіраўніцтва МВФ не адмаўляе магчымасці новай праграмы. Падпісанне новай праграмы з фондам варта разглядаць не толькі як узгадненне пэўных дзеянняў і атрыманне пазык. У першую чаргу гэта будзе пазітыўны сігнал, які дазволіць істотна павялічыць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі, мяркуе Ермакова.

Нагадаем, што апошняя місія МВФ папярэдзіла, што далейшая супраца з Беларуссю магчымая толькі пры сістэмных рэформах. А Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наша краіна пражыве і без дапамогі МВФ.

Фота — polit.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі