Беларусь пра даклад ААН: Прыклад найгоршай практыкі падрыхтоўкі дакументаў

Старшыня беларускай дэлегацыі Міхаіл Хвастоў назваў даклад па Беларусі неаб'ектыўным ды скажоным і нават звінаваціў Вярхоўнага камісара ў парушэнні нормаў міжнароднага права.

Міхаіл Хвастоў: "Даклад змяшчае высновы і рэкамендацыі, якія парушаюць абавязак Вяхоўнага камісара паважаць нацыянальную юрысдыкцыю дзяржавы, супярэчыць Уставу ААН і рэзалюцыям Генеральнай Асамблеі". Хвастоў таксама назваў  падрыхтаваны міжнароднымі спецыялістамі дакалад "прыкладам найгоршай практыкі падрыхтоўкі дакументаў у Савеце ААН па правах чалавека".

xvastou.mp3

Беларускую дэлегацыю падтрымалі калегі Кубы, Ірана, Зімбабвэ, Казахстана, Расіі. Прадстаўнік апошняй назваў даклад "замоўленым і палітызаваным".

А вось краіны Захаду пагадзіліся з высновамі даклада пра сістэматычнае пагаршэнне прававой сітуацыі ў краіне і выступілі за прызначэнне спецдакладчыка па Беларусі.

Нагадаем, што даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прадставіла ў Жэневе Вярхоўны камісар ААН Наванэтэм Пілай, пасля чаго ў Савеце ААН адбылася інтэрактыўнай дыскусія замежных дэлегацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі